Галоўная / Аддзяленні / МАСТАЦТВА / Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва

ПРАДМЕТНА-ЦЫКЛАВАЯ КАМІСІЯ

 

"ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЕ МАСТАЦТВА"

mdp-plakat

 

 

DPI

Прадметна-цыклавой камісіі працуе па наступных напрамках:

  • мастацкая кераміка;
  • мастацкая апрацоўка дрэва;
  • мастацкія вырабы з саломкі, ільну, паперы.

Кваліфікацыі спецыялістаў:

  • мастак па кераміцы,
  • настаўнік.мастак па дрэве,
  • настаўнік.мастак па апрацоўцы саломкі, ільну, паперы.

Таксама нашы выпускнікі працягваюць далейшае навучанне ў вядучых профільных ВНУ Рэспублікі: Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва, Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка, у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, а таксама ў вышэйшых навучальных установах адпаведнага профілю краін блізкага і далёкага замежжа.

Сферай прафесійнай дзейнасці нашых выпускнікоў з'яўляецца: прадпрыемствы мастацкай прамысловасці; мастацкія і вытворчыя майстэрні; адукацыйныя ўстановы (дзіцячыя мастацкія школы і школы мастацтваў, сярэднія школы з мастацкім і эстэтычным ухілам, ліцэі, гімназіі, пазашкольныя ўстановы).

Форма навучання - дзённая.

Тэрмін навучання - 3 гады 10 месяцаў.

5

Прадметна-цыклавая камісія створана ў 1993 годзе.

У яе складзе плённа працуюць выкладчыкі:

  • Валялкін Вячаслаў Мікалаевіч (старшыня цыклавой камісіі, выкладчык дысцыплін: малюнак, скульптура, работа ў матэрыяле, жывапіс, кампазіцыя, чарчэнне, малюнак),
  • Калацкая Анастасія Уладзіміраўна (праца ў матэрыяле, жывапіс, малюнак, кампазіцыя, матэрыяльная культура Беларусі),
  • Сямашка Вольга Анатольеўна (кампазіцыя, праца ў матэрыяле, жывапіс),
  • Перскевіч С. Т. (кампазіцыя),
  • Куніцкая Таццяна Уладзіміраўна (пластычная анатомія, матэрыяльная культура Беларусі, малюнак, шрыфты),
  • Аждер М. А. (праца ў матэрыяле),
  • Дашко Аляксандр Іосіфавіч (лабарант),
  • Аксянюк Наталля Іванаўна (лабарант).

 

Мэта працы прадметна-цыклавой камісіі:

  • падрыхтоўка высокапрафесійных спецыялістаў у галіне выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
  • фарміраванне і развіццё творчых здольнасцяў у навучэнцаў;
  • пашырэнне кругагляду навучэнцаў у галіне выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
  • далучэнне да традыцый народных мастацкіх промыслаў Беларусі.

Выкладчыкі і навучэнцы актыўна ўдзельнічаюць у творчых выставах.

5-2 5-4 5-3

 

IMG_4901

keramika

ДАСЯГНЕННІ:

  • Дыплом за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні III Рэспубліканскага фестывалю дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў і работнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі "Беларускі вянок". (Травень, 2004 г.)
  • Заахвочвальным дыпломы быў узнагароджаны Валялкін В. М. і камісія выкладчыкаў ДПМ за творчыя поспехі і актыўны удзел у ФЕСТЫВАЛІ "Сузор'е" (Красавік, 2004 г.)
  • Дыплом III ступені ў Рэспубліканскім аглядзе тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў і работнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. (Снежань 2007 г.)
  • Дыплом I ступені ў Рэспубліканскім аглядзе тэхнічнага і дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў і работнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. (Снежань 2008 г.)
  • Дыплом за творчы ўклад у развіцце традыцыйнага мастацтва і арганізацыю выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці і графікі "Фрагменты". Узнагароджваецца Сямашка В. А. (2009 г.)
  • Дыплом за ўдзел у выствке-конкурсе "Нараджэнне Хрыстова". Музейны комплекс "Дудуткі". Узнагароджваюцца аўтары кампазіцыі "Гліняны звон" за перамогу ў намінацыі "Сімпатыя гледачоў". (Студзень, 2009 г.)
  • Дыплом I ступені ў Рэспубліканскім аглядзе тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў і работнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. (Снежань 2009 г.)
  • Дыплом I ступені ў Абласным аглядзе тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў і работнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. (Снежань 2009 г.)
  • Граматай узнагароджаны Давыдава К., Макарэвіч М., Маршава Г., Нарко А., Цвік А., Чаркесава Ю., Шэўчык Н. за калектыўную працу "Гліняны звон" і ўдзел у выставе декаратыўна-прыкладной творчасці і графікі "Фрагменты" ДК "Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці" (2009 г.)
  • Грамата за ўдзел у выставе-конкурсе музея "Дудуткі" "Нараджэнне Хрыстова" (Студзень, 2010 г.)
  • Падзяка Нацыянальнага мастацкага музея РБ Сямашка А. А. за актыўны ўдзел у міжнароднай акцыі "Ноч музеяў": "La soiree dans le style Francais" ("Вечар у французскім стылі"). (Травень, 2010 г.).

2011-2012 навуч. год:

  • Дыплом I ступені. Рэспубліканскі агляд-конкурс тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў і работнікаў ССНУ (снежань 2011 г.).
  • Калядная выстава творчых работ па ДПМ у музейным комплексе старажытных народных рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" (снежань 2011 - студзень 2012 г.).
  • Выстава работ па ДПМ на мерапрыемстве, якое праводзілася Мінаблвыканкамам - Ушаноўванне шматдзетных маці (сакавік).
  • Дыплом I ступені. Абласны конкурс тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў і работнікаў ССНУ. Маладзечна (сакавік).
  • Рэспубліканскі агляд-конкурс тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў і работнікаў ССНУ (красавік). Працы навучэнцаў у цяперашні час экспануюцца на пастаянна дзеючай выставе ў Рэспубліканскім Доме творчасці (г. Мінск, вул. Славінскага).
  • Удзел у Міжнароднай акцыі "Ноч музеяў" (глядзець справаздачу) на базе музея гісторыі горада Мінска, выстава творчых работ (19 траўня - 1 чэрвеня).
 
Яндекс.Метрика

Адрас: Беларусь, 220024, Мінск, вул. Кіжаватава, 9
Тэл.: (017) 212-60-61, Факс: (017) 275-24-30, e-mail: mdkm@mail.by