Галоўная / Аддзяленні / МАСТАЦТВА / Інструментальнае выканальніцтва (фартэпіяна)

Прадметна-цыклавая камісія

 

"ІНСТРУМЕНТАЛЬНАЕ ВЫКАНАЛЬНІЦТВА (ФАРТЭПІЯНА)"

Прадметна-цыклавая камісія рыхтуе музыкантаў-спецыялістаў з сярэдняй прафесійнай адукацыяй для ўстаноў адукацыі і культуры.

Асноўныя кваліфікацыі выпускніка:

  • Настаўнік;
  • Артыст аркестра, ансамбля;
  • Канцэртмайстар.

Форма навучання - дзённая.

Тэрмін навучання - 3 гады 10 месяцаў.

Выпускнікі спецыялізацыі «Фартэпіяна» працягваюць далейшае навучанне ў вядучых ВНУ: Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце куьтуры і мастацтваў, Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце ім. М. Танка, у іх філіялах у абласных цэнтрах Беларусі, а таксама ў вышэйшых навучальных установах адпаведнага профілю краін бліжняга і далёкага замежжа.

Прадметна-цыклавая камісія "Інструментальнае выканальніцтва (фартэпіяна)" ў Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў існуе c 1990 года. Ля вытокаў адкрыцця стаялі масцітыя педагогі Аляксандрава Г. Р. (Старшыня цыклавой камісіі ў 1990 - 2007 гг.) Марціросаў Р.Т., Дзяруга Н.А., Шапіра І.В.

 

komission

У цяперашні час на камісіі працуюць выкладчыкі: Пронскі Дзмітрый Генадзьевіч (магістр мастацтваў), Пальвінская Ірына Віктараўна (магістр мастацтваў), Аношка Ірына Юр'еўна (бакалаўр мастацтваў), Баляслаўская Вольга Станіславаўна (бакалаўр, магістр мастацтваў), Шацкая Т. І. (бакалаўр, магістр мастацтваў), Марціросаў Раман Татэвосавіч, Палітыка Вольга Аляксандраўна. Неацэнную прафесійную дапамогу аказваюць ілюстратары Казючыц Л.У., Старавойтаў Мікалай Адамавіч (вакал). За апошнія тры гады на камісіі паспяхова працавалі і працягваюць супрацоўнічаць Палітыка Вольга Аляксандраўна, Галаван У.Г. Варанцова Д. У.

З 2007 па 2011гг. узначальваў цыклавую камісію Герольд Кірыл Уладзіміравіч (магістр мастацтваў).
З 2012 г. старшынёй цыклавой камісіі з'яўляецца Пронскі Дзмітрый Генадзьевіч (магістр мастацтваў)

Выкладчыкі цыклавой камісіі актыўна аказваюць метадычную і шэфскую дапамогу, выязджаючы з канцэртамі класа, адкрытымі ўрокамі ў ДМШ і ДШМ г. Мінска і Мінскай вобласці. Выхаванцы цыклавой камісіі прымаюць удзел у розных конкурсах і фестывалях рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню, а таксама ў канцэртным жыцці каледжа.

fono

сайт камісіі

спасылка на нотны архіў  Тараканава

спасылка на нотны архіў фартэпіяннай музыкі

 
Яндекс.Метрика

Адрас: Беларусь, 220024, Мінск, вул. Кіжаватава, 9
Тэл.: (017) 212-60-61, Факс: (017) 275-24-30, e-mail: mdkm@mail.by