Прадметна-цыклавая камісія
"ХАРЭАГРАФІЧНАЕ МАСТАЦТВА. НАРОДНЫ ТАНЕЦ"
Сферай прафесійнай дзейнасці выпускнікоў з'яўляецца: Ансамблі танца, тэатры і іншыя ўстановы культуры; адукацыйныя ўстановы (дзіцячыя харэаграфічныя школы, дзіцячыя школы мастацтваў, сярэднія школы з харэаграфічным ухілам); студыі танца, спартыўныя ўстановы - спецыялізацыя "Харэаграфічная мастацтва. Народны танец".
Кваліфікацыя выпускніка: артыст, кіраўнік творчага калектыву, настаўнік.
Тэрмін навучання 3 гады 10 месяцаў (на аснове базавай адукацыі).
Форма навучання - дзённая.
Для паступлення абітурыену неабходна:
- паказаць 1-2 эцюда ў характары народнага танца;
- паўтарыць на сярэдзіне залі пэўнае заданне, што пакажа выкладчык;
- мець пэўныя знешнія фізічныя дадзеныя;
- валодаць музычнымі здольнасцямі і харэаграфічнай памяццю.
Нашы выпускнікі працягваюць навучанне ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце ім. М. Танка. Таксама працуюць у заслужаным дзяржаўным ансамблі танца Рэспублікі Беларусь, у заслужаным дзяржаўным харэаграфічным ансамблі "Харошкі", прафесійных тэатрах Беларусі і замежжа.

У розныя гады прадметна-цыклавую камісію ўзначальвалі: Г. І. Рубцова, М.А. Бандарэўская, С.А. Баркоўская, М. Р. Драпеза (на сённяшні час з'яўляецца намеснікам старшыні).
Зараз старшынёй з'яўляецца Анатоль Леанідавіч Карповіч, а яго намеснікам - Марына Рыгораўна Драпеза.

Цяпер на цыклавой камісіі працуюць: Вольга Сцяпанаўна Гарэлава, Вольга Сяргееўна Быстрыцкая, Юлія Юр'еўна Гадунова, Кацярына Мікалаеўна Пілецкая, Ніна Пятроўна Плотчанка, Таццяна Мікалаеўна Шчучко, Таццяна Аляксандраўна Аксёнава, Алена Дзмітрыеўна Коўтун, Ірына Уладзіміраўна Шалавіна, Наталля Віктараўна Жук, Майя Анатольеўна Бандарэўская, Ірына Мікалаеўна Ганчарова, Наталля Іванаўна Мачалава, Наталля Аляксандраўна Сазонава, Анжаліка Валер'еўна Полева, Вікторыя Валер'еўна Рогава.

На базе цыклавой камісіі створана дзіцячая харэаграфічная студыя "Юла", дзе заняткі праводзяць навучэнцы пад кіраўніцтвам выкладчыкаў у час педагагічнай практыцы.
Сцэнічную практыку навучэнцы праходзяць у ансамблях "Белая Русь" пад кіраўніцтвам А. Л. Карповіча, "Экспрэс" пад кіраўніцтвам М. А. Бандарэўскай, М. Р. Драпеза, а таксама прымаюць удзел у канцэртнай дзейнасці каледжа ў г. Мінску і па-за яго межамі.


|