Галоўная / Аддзяленні / МАСТАЦТВА / Музычна-тэарэтычныя дысцыпліны

ПРАДМЕТНА-ЦЫКЛАВАЯ КАМІСІЯ

 

"МУЗЫЧНА-ТЭАРЭТЫЧНЫЯ ДЫСЦЫПЛІНЫ"

Прадметна-цыклавая камісія забяспечвае атрыманне тэарэтычнай базы і паслядоўна рэалізуе дзве асноўныя функцыі:

  • агульнаразвіццёвую (развіццё музычнага мыслення, слыхавых і аналітычных навыкаў);
  • прыкладную (садзейнічанне авалоданню асноўнай спецыяльнасцю).

 

На цыклавой камісіі выкладаецца блок тэарэтычных курсаў:

  • Сусветная музычная літаратура;
  • Гармонія;
  • Элементарная тэорыя музыкі;
  • Сальфеджыа;
  • Аналіз музычных твораў;
  • Музычны фальклор;
  • Асновы этнаграфіі.

     

    SAM_0166

     

    У склад прадметна-цыклавой камісіі ўваходзяць музыказнаўцы, якія маюць вышэйшую спецыяльную адукацыю, большасць - вышэйшую педагагічную катэгорыю: Шэпель І. А. (намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце), Спешнева М. Г., Залатарог А. А, Урублеўская І. Ю., Кузняцова Л. М., Лузько Л. А., Зміеўская С. У., Шохова І. А., Маголіна М. П.

    У розныя гады камісію ўзначальвалі: Р. І. Пятрачэнка, М. Г. Спешнева, Т. І. Юрашевіч, С. П. Рудэнка.

    У цяперашні час старшынёй цыклавой камісіі з'яўляецца Аксана Анатольеўна Залатарог.

    Педагогі цыклавой камісіі  - Шэпель Ірына Аляксандраўна, Залатарог Аксана Анатольеўна, Зміеўская Святлана Уладзіміраўна, Урублеўская Ірына Юр'еўна, Кузняцова Людміла Мікалаеўна, Лузько Людміла Анатольеўна, Маголіна Марына Пятроўна, Спешнева Марына Георгіеўна, Шохава Інэсса Аляксандраўна - авалодваюць найноўшымі педагагічнымі тэхналогіямі, інтэнсіўна выкарыстоўваюць у рабоце мультымедыйныя навучальныя праграмы.

    У рамках абмену вопытам выкладчыкі цыклавой камісіі рэгулярна праводзяць адкрытыя ўрокі, у тым ліку і інтэграваныя, а таксама прымаюць удзел у гарадскіх, рэспубліканскіх і міжвузаўскіх канферэнцыях, у метадычных семінарах. Штогод на кожным курсе прадметна-дырыжорскай спецыяльнасці «Мастацтва» праводзяцца музычна-тэарэтычныя алімпіяды. Традыцыйнымі сталі вечары рамансаў, правядзенне канцэртаў-лекцый, прысвечаных юбілеям кампазітараў. (Некаторыя з мерапрыемстваў асвечаныя Зміеўскай Святланай Уладзіміраўнай у рубрыцы "Падзеі").

    Прадметна-цыклавой камісіяй вядзецца актыўная работа па многіх напрамках навучання і выхавання, аб'яднаным адной, галоўнай задачай - падрыхтаваць і выпусціць высокапрафесійных спецыялістаў.

     

     
    Яндекс.Метрика

    Адрас: Беларусь, 220024, Мінск, вул. Кіжаватава, 9
    Тэл.: (017) 212-60-61, Факс: (017) 275-24-30, e-mail: mdkm@mail.by