ПРЫЁМНЫЯ ПАТРАБАВАННІ для паступаючых НА 2012 - 2013 уч. год
Дні адкрытых дзвярэй у 2011-2012 навучальным годзе праводзяцца: 29 кастрычніка 2011г. (Субота); 24 сакавіка 2012 г. (Субота).
Даведкі па тэлефонах:
- (017) 275 39 28 - вучэбная частка;
- (017) 212-60-61 - заг. аддзялення «Мастацтва» Ходас Ганна Віктараўна;
- (017) 278-88-95 - заг. аддзялення «Народная творчасць» Радаман Віктар Віктаравіч.
* Кансультацыі ў выкладчыкаў праводзяцца па папярэднім запісе, па тэлефоне, праз вучэбную частку.
АДДЗЯЛЕННЕ «МАСТАЦТВА»
(На аснове базавай адукацыі)
Інструментальнае выканальніцтва: (фартэпіяна). (Код - 2-16 01 31 01)
Кваліфікацыя - Артыст аркестра, ансамбля. Канцэртмайстар. Настаўнік. Абітурыенту неабходна: Па спецыяльнасці: выканаць адзін поліфанічны твор (трохгалосны), твор буйной формы класічнага стылю (санатнае allegro), два эцюда (на дробную і буйную тэхніку), адну п'есу кантыленага характару; прадэманстраваць чытанне з ліста (п'еса складанасці рэпертуару 04/05 класа ДМШ) ; Па сальфеджыа: 1) Напісаць аднагалосную дыктоўку. 8 тактаў у памеры 2\4, 3\4, 4\4 (рытмічныя цяжкасці: синкопы, трыолямі, пункцір); час запісу - 25 хвілін. 2) Выканаць у танальнасці: інтэрвалы з разрашэннем (у тым ліку трытоны, характэрныя), акорды Т, S, D, D7 з разрашэннем, YII7 і SІІ7 з разрашэннем. 3) Праспяваць натуральны, гарманічны, меладычны мажор і мінор, 4 віды ладоў народнай музыкі. 4) Уверх выконваць інтэрвалы і акорды. 5) Ад гуку будаваць, вызначаць танальнасці, разрашаць і спяваць: трытоны, характэрныя, D7 з разрашэннем, Пав.53, Пам.53. 6) Вызначыць на слых інтэрвалы, акорды ад гуку, у ладу акордавыя (3-6) і інтэрвальныя (4-6) паслядоўнасці. 7) Прачытаць з ліста аднагалосны нумар з такціраваннем. Музычная грамата: 1) Правілы натацыі. Літарныя абазначэнні. Назвы актаў. 2) Віды метру. Групоўка ў простых тактах. 3) На фартэпіяна выканаць любую гаму, называючы гукі. 4) Ключавыя знакі любой танальнасці. 5) Кварта квінтовае кола танацыяў, паралельныя, аднайменныя, энгарманічныя роўныя, I ступені роднасці. 6) Будаваць ад дадзенага гуку і ў танальнасці: В53, М53, Пав53, Пам53, В64, М64, В6, М6, D7 са зваротамі, трытоны, характэрныя. 7) храматычная гама dur і moll.
Інструментальнае выканальніцтва. Інструменты народнага аркестра (баян, акардэон, цымбалы, гітара). (Код 2-16 01 31 05)
Кваліфікацыя - Артыст. Кіраўнік творчага калектыву. Настаўнік. Абітурыенту неабходна : Выканаць наступную праграму па спецыяльнасці: Баян-акардэон - паліфанічны твор, твор буйной формы, п'есу кантыленага характару, п'есу віртуознага характару; Цымбалы - твор буйной формы, два рознахарактарныя творы; Гітара - поліфанічны твор, твор буйной формы, два рознахарактарныя творы; Па сальфеджыа: 1) Напісаць аднагалосную дыктоўку 8 тактаў у памеры 2\4, 3\4, 4\4 (рытмічныя цяжкасці: сінкопы, трыолі, пункцір); час запісу - 25 хвілін. 2) Выканаць у танальнасці: трытоны, характэрныя інтэрвалы з разрашэннем, акорды: Т, S, D, D7 са зваротамі і разрашэннем, YII7, Пав53, Пам53 - з разрашэннямі. 3) Праспяваць натуральны, гарманічны, меладычны мажор і мінор, 4 віды ладоў народнай музыкі. 4) Уверх выконваць дыятанічныя інтэрвалы і акорды (В53, М53, В64, М64, В6, М6). 5) Ад гуку будаваць, вызначаць танальнасці, разрашаць і спяваць: трытоны, характэрныя, D7 з разрашэннямі, Пав53, Пам53. 6) Вызначыць на слых інтэрвалы і акорды ад гуку, у ладу акордавыя (3-6) і інтэрвальныя (4-6) паслядоўнасці. 7) Прачытаць з ліста аднагалосны нумар з тактыраваннем. Ведаць: 1) Правілы натацыі. Літарныя абазначэнні. Назва актаў. 2) Віды метру. Групоўка ў простых тактах. 3) Ключавыя знакі любой танальнасці да 4 ўключна. 4) храматычная гама dur і moll.
Дырыжыраванне (акадэмічны хор). (Код 2-16 01 02 02)
Кваліфікацыя - Кіраўнік творчага калектыву. Артыст. Настаўнік. Абітурыенту неабходна: Па спецыяльнасці: выканаць песню a cappella і вакальныя творы пад уласны акампанемент; выканаць на фартэпіяна паліфанічны твор, эцюд, п'есу; выразна прачытаць верш ці байку. Па сальфеджыа: 1) Напісаць аднагалосную дыктоўку 8 тактаў у памеры 2\4, 3\4, 4\4 (рытмічныя цяжкасці: сінкопы, трыолі, пункцір); час запісу - 25 хвілін. 2) Выканаць у танальнасці: трытоны, характэрныя інтэрвалы з разрашэннем, акорды: Т, S, D, D7 са зваротамі і разрашэннем, YII7, Пав53, Пам53 - з разрашэннямі. 3) Праспяваць натуральны, гарманічны, меладычны мажор і мінор, 4 віды ладоў народнай музыкі. 4) Уверх выконваць дыятанічныя інтэрвалы і акорды (В53, М53, В64, М64, В6, М6). 5) Ад гуку будаваць, вызначаць танальнасці, разрашаць і спяваць: трытоны, характэрныя, D7 з разрашэннямі, Пав53, Пам53. 6) Вызначыць на слых інтэрвалы і акорды ад гуку, у ладу акордавыя (3-6) і інтэрвальныя (4-6) паслядоўнасці. 7) Прачытаць з ліста аднагалосны нумар з тактыраваннем. Ведаць: 1) Правілы натацыі. Літарныя абазначэнні. Назва актаў. 2) Віды метру. Групоўка ў простых тактах. 3) Ключавыя знакі любой танальнасці да 4 ўключна. 4) храматычная гама dur і moll.
Харэаграфічнае мастацтва (народны танец). (Код - 2-17 02 01-04)
Кваліфікацыя - Артыст. Кіраўнік творчага калектыву. Настаўнік. Абітурыенту неабходна: Па спецыяльнасці: паказаць 1-2 эцюда (класічны, народны, эстрадны), паўтарыць паказаныя выкладчыкам-экзаменатарам рухі на сярэдзіне залі, прадэманстраваць фізічныя дадзеныя, узровень слыхавой культуры, музычнай памяці і тэмпу. Па агульнаадукацыйных дысціплінах: напісаць дыктант (па выбару на беларускай або рускай мове).
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (мастацкая кераміка). (Код 2-15 02 01 01)
Кваліфікацыя - Мастак. Настаўнік. Абітурыенту неабходна: Па спецыяльнасці: малюнак, жывапіс (нацюрморт з прадметаў побыту); выканаць кампазіцыю арнаменту ў паласе і коле з раслінных матываў. Экзамен праходзіць у тры этапы (1-ы этап: малюнак, 2-гі этап: жывапіс, 3-і этап: кампазіцыя). Па агульнаадукацыйных дысціплінах: напісаць дыктант (па выбару на беларускай або рускай мове).
Мастацтва эстрады (спевы). (Код - 2-17 03 01)
Кваліфікацыя - Артыст. Кіраўнік эстраднага калектыву. Настаўнік. Абітурыенту неабходна: Па спецыяльнасці: выканаць 4 вакальныя творы, у тым ліку твор a cappella, твор беларускіх аўтараў пад фанаграму (-1); прадэманстраваць ўзровень музычнага слыху, рытму, памяці. Экзамен праходзіць у 2 тура. Па агульнаадукацыйных дысціплінах: напісаць дыктант (па выбару на беларускай або рускай мове).
АДДЗЯЛЕННЕ «НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ»
(На аснове базавай адукацыі)
Народная творчасць. Інструментальная музыка (баян,акардэон,гітара,балалайка,домра,цымбалы,скрыпка, беларускія драўляна-духавыя,ўдарныя,фартэпіяна). (Код 2-18 01 01-02)
Кваліфікацыя - Арганізатар культурна-дасугавай дзейнасці. Кіраўнік інструментальнага (фальклорнага) аматарскага калектыву. Абітурыенту неабходна: Па спецыяльнасці: • Выканаць на інструменце 3 рознахарактарныя творы, у тым ліку твор буйной формы; • Выканаць песню: - Навучэнцам, што граюць на баяне, акардэоне, гітары і фартэпіяна - пад уласны акампанемент; - Навучэнцам, што граюць на балалайцы, домры, цымбалах, скрыпцы, драўляна-духавых і ўдарных інструментах - a cappella; • Прадэманстраваць навык слыхавога аналізу (інтэрвалы, акорды, лады), валоданне базавымі паняццямі музычнай граматы; • Адказаць на пытанні пра змест і сродкі музычнай выразнасці ў выкананых творах. Па агульнаадукацыйных дысціплінах: напісаць дыктант (па выбару на беларускай або рускай мове).
АДДЗЯЛЕННЕ «НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ»
(На аснове сярэдняй адукацыі)
Народная творчасць. Харавая музыка. (Код 2-18 01 01-01)
Кваліфікацыя - Арганізатар культурна-дасугавай дзейнасці. Кіраўнік харавога (фальклорнага) аматарскага калектыву. Абітурыенту неабходна: Па спецыяльнасці: выканаць 2 рознахарактарныя песні ў народнай манеры (a cappella і з суправаджэннем), паказаць некалькі элементаў народнага танца; прадэманстраваць ўзровень музычнага слыху, рытму, памяці; пры наяўнасці музычнага адукацыі выканаць на інструменце 2 творы (на выбар); прачытаць байку або ўрывак з прозы.
Народная творчасць. Танец. (Код 2-18 01 01-32)
Кваліфікацыя - Арганізатар культурна-дасугавай дзейнасці. Кіраўнік аматарскага харэаграфічнага калектыву. Абітурыенту неабходна: Па спецыяльнасці: паказаць 1-2 эцюда ў характары народнага танца; паўтарыць паказаныя выкладчыкам-экзаменатарам рухі на сярэдзіне залі; прадэманстраваць фізічныя дадзеныя, узровень музычных здольнасцяў і харэаграфічнай памяці.
Народная творчасць. Народныя абрады і святы. (Код 2-18 01 01-31)
Кваліфікацыя - Арганізатар культурна-дасугавай дзейнасці. Рэжысёр народных абрадаў і святаў. Абітурыенту неабходна: па спецыяльнасці: прачытаць верш, прозу, байку; праспяваць песню, выканаць танец; паказаць падрыхтаваны эцюд або эцюд на зададзеную тэму; прадставіць план-сцэнарый свята (тэма на выбар).

|