Галоўная / Абітурыенту / Правілы прыёму


У прыёмную камісію абітурыенты прад'яўляюць наступныя дакументы:

  • заяву на імя дырэктара каледжа ўстаноўленага ўзору;
  • дакумент аб адукацыі і яго копія;
  • пашпарт або пасведчанне аб нараджэнні і копія гэтага дакумента;
  • копія прыпіснога пасведчання або ваеннага білета (для юнакоў);
  • арыгіналы сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання, праведзенага ў Рэспубліцы Беларусь у год прыёму;
  • медыцынская даведка па форме, устаноўленай Міністэрствам аховы здароўя; на вакальныя спецыяльнасці - даведка ад фаніятару;
  • дакументы, якія пацвярджаюць права абітурыента на льготы пры прыёме на навучанне;
  • 6 фатаграфій памерам 3х4;
  • 2 канверта і кардонную тэчку-хуткасшывальнік.

     

Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства (іх прадстаўнікі)
прад'яўляюць у прыёмную камісію ССНУ наступныя дакументы:

  • заяву на імя кіраўніка ССНУ па ўстаноўленай форме;
  • пасведчанне (дакумент) аб адукацыі з указаннем вывучаных прадметаў і атрыманых па іх на экзаменах адзнак (балаў) і яго копія;
  • медыцынскае заключэнне, выдадзенае тэрытарыяльнай арганізацыяй аховы здароўя РБ;
  • пасля праходжання абавязковага медыцынскага абследавання па накіраванні ССНУ, медыцынскае заключэнне аб стане здароўя і сертыфікат аб адсутнасці ВІЧ-інфекцыі, выдадзенай афіцыйным органам аховы здароўя краіны, з якой прыбыў кандыдат на вучобу;
  • копію пасведчання аб нараджэнні, завераную ва ўстаноўленым парадку;
  • 6 фатаграфій 3 х 4 і кардонную тэчку-хуткасшывальнік;
  • Пашпарт або замяняючы яго дакумент (разам з копіяй дадзенага дакумента) прад'яўляецца абітурыентам асабіста.

 

Заявы прымаюцца:

  • з 15 ліпеня (нядзеля) па 29 ліпеня (нядзеля) ад абітурыентаў на аснове агульнай базавай адукацыі 
  • з 15 ліпеня (нядзеля) па 8 жніўня (серада) ад абітурыентаў на аснове агульнай сярэдняй адукацыі (на дзённую і завочную форму навучання)
  • Увага! 22 ліпеня (нядзеля) і 5 жніўня (нядзеля) - выхадныя дні!

 

Уступныя іспыты на дзённую форму атрымання адукацыі:

  • на аснове агульнай адукацыі - з 30 ліпеня да  8 жніўня;
  • на аснове агульнай сярэдней адукацыі – з 9 жніўня да 11 жніўня.

 

Залічэнне:

  • на бюджетную форму навучання да 13 жніўня;              
  • на ўмовах аплаты да 16 жніўня.

 

  ПРАВІЛЫ ПРЫЁМУ Ў СЯРЭДНІЯ СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ ЎСТАНОВЫ,
зацверджаныя Указам Прэзідэнта РБ № 80 ад 07 лютага 2006 года    
(Адкрыць старонку НАЦЫЯНАЛЬНАГА ПРАВАВОГА ІНТЭРНЭТ-ПАРТАЛА РЭСПУБЛІКІ  БЕЛАРУСЬ)

Правілы прыёму ў ССУзы (Адкрыць/Спампаваць у фармаце Word)

 

 

Afisha

     

     
    Яндекс.Метрика

    Адрас: Беларусь, 220024, Мінск, вул. Кіжаватава, 9
    Тэл.: (017) 212-60-61, Факс: (017) 275-24-30, e-mail: mdkm@mail.by