У Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў працуе дзіцячая харэаграфічная студыя "Юла".
Харэаграфія, як ніякае іншае мастацтва, мае вялікія магчымасці для паўнавартаснага эстэтычнага ўдасканалення дзіцяці, для яго гарманічнага духоўнага і фізічнага развіцця.
Кожны год праводзіцца набор дзяцей дашкольнага ўзросту (з 5 гадоў).
Задачы першага года навучання:
- Развіццё пачуцця рытму;
- Уменне чуць і разумець музыку, узгадняць з ёй свае рухі;
- Развіваць і трэніраваць цягліцавую сілу корпуса і ног, пластыку рук, грацыю і выразнасць;
- Фарміраваць правільную паставу;
- Прывіваць асновы этыкету і граматнай манеры паводзінаў у грамадстве;
- Даць уяўленне аб акцёрскім майстэрстве.
У цяперашні час працягваюць працаваць групы 2, 3 і 4 гадоў навучання (узрост ад 7 да 13 гадоў).
Заняткі праводзяць выкладчыкі аддзялення «Харэаграфічная мастацтва» УА «Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў».
Арганізацыйны сход да новага 2011-2012 навучальнага году адбудзецца 30 жніўня ў 18:00 ў будынку МДКМ (вул. Кіжаватава, 9) аўдыторыя 337.
Кантактныя тэлефоны: 275-39-28, +375 (29) 895-18-07 (МТС), +375(29) 606-18-07 (Вэлком).
Заняткі ў студыі. Размінка:

На сярэдзіне залы:

Партэрны экзэрсіс:



Скокі:

|