ПРАДМЕТНА-ЦЫКЛАВАЯ КАМІСІЯ
"ДЫРЫЖЫРАВАННЕ (АКАДЭМІЧНЫ ХОР)"
Прадметна-цыклавой камісіі рыхтуе:
- будучых дырыжораў харавых калектываў (кваліфікацыя - кіраўнік творчага калектыву);
- спецыялістаў у галіне музычнага навучання і агульнага эстэтычнага выхавання (кваліфікацыя - настаўнік);
- артыстаў прафесійных харавых калектываў (кваліфікацыя - артыст).
Форма навучання - дзённая.
Тэрмін навучання-3 гады 10 месяцаў.
Нашы выпускнікі працягваюць далейшае навучанне ў вядучых ВНУ Рэспублікі: Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце ім. М. Танка, у іх філіялах у абласных цэнтрах Беларусі, а таксама ў вышэйшых навучальных установах адпаведнага профілю краін блізкага і далёкага замежжа.

Ля вытокаў адкрыцця прадметна-цыклавой камісіі стаялі майстры харавой справы: Клюйко Л.А., Сінельнік У. А., Мілешка Р.А., Шунтаў А.Ф.
У цяперашні час працуюць: Васілеўская Алла Уладзіміраўна (бакалаўр мастацтваў), Цемнікава Алена Юр'еўна (магістр мастацтваў), Дзюкарава Ганна Генадзьеўна, Кандратовіч Таццяна Віктараўна (магістр педагагічных навук, аспірант БДПУ імя М. Танка), Матусевіч Алена Аляксандраўна, Сакалоўская Алена Ігараўна, Спрынчан Вольга Андрэеўна, Міронава А. В. (магістр мастацтваў), Крыпец Вольга Эдуардаўна (магістр мастацтваў).

Старшыня прадметна-цыклавой камісіі "Дырыжыраванне (акадэмічны хор)" - Кунцэвіч Святлана Сяргееўна (магістр мастацтваў, Лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, выкладчык вышэйшай катэгорыі).
Асноўнымі напрамкамі работы камісіі з'яўляецца: вывядзенне навучання на якасна высокі ўзровень шляхам укаранення ў навучальны працэс найноўшых педагагічных тэхналогій; выхаванне спецыяліста-харавіка з улікам сучасных сусветных тэндэнцый у галіне музычнага і харавога мастацтва; супрацоўніцтва з прафiлюючымi ВНУ Рэспублікі.
На камісіі існуе харавы калектыў "BREVIS", які праславіўся ў Рэспубліцы Беларусь і далёка за яе межамі. У скарбонцы хору:
- 2006 год - хор становіцца ўладальнікам дыплома ГРАН - ПРЫ XIV Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа» (г. Магілёў, Беларусь).
- 2008 (май) - гастрольная паездка хору на Дні славянскай пісьменнасці ў г. Дубна Маскоўскай вобласці, дзе моладзевы хор «BREVIS» даў шэраг канцэртаў у лепшых канцэртных залах гарадоў Дубна, Клін і Смаленск.
- VII Рэспубліканскі конкурс аркестравых і харавых калектываў ССНУ культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь, дзе моладзеваму хору «BREVIS» быў уручаны дыплом лаўрэата II ступені.
- 2009 год - хор стаў Лаўрэатам юбілейнага X Міжнароднага фестывалю Праваслаўных песнапенняў (г. Мінск, Беларусь)
- 2009 год - хор стаў Лаўрэатам (1 месца) Міжнароднага фестывалю "Хайноўскія дні царкоўнай музыкі" (г.Хайноўка, Польшча).
- 2010 год (май) хор прымаў удзел у 1 беларускім фестывалі-форуме «Гукi вясны».
- 2010 год - выступленне на Першым Беларускім фестывалі-конкурсе нацыянальнай харавой музыкі «Рэха» (I месца).
- 2011 год - на XVIII Усеўкраінскім фестывалі-конкурсе духоўных песнапенняў «Ад Ражаства да Ражаства» хор заваяваў дыплом лаўрэата II ступені ў намінацыі «Лепшы свецкі харавы калектыў» (з музычных вучылішчаў і кансерваторый).

|