Міжнародны фестываль "ТАЛЕНТ-2012" РЫГА-СТАКГОЛЬМ
праходзіў з 16 па 20 красавіка.
На фестываль з'ехаліся калектывы з розных краін: Беларусі, Эстоніі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі, Украіны.
Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў прадстаўляў танцавальны калектыў "AVANTAGE" (III і IV курсы спецыяльнасці "Харэаграфічнае мастацтва (народны танец)".


Адкрыццё міжнароднага фестывалю адбылося ў Рызе (Дом Масквы). Сам конкурс, цырымонія ўзнагароджання і гала-канцэрт праходзілі на лайнеры "Рамантыка", які здзяйсняў шлях ад Рыгі да Стакгольма на працягу 18 гадзін.

ГРАН-ПРЫ Міжнароднага конкурсу "Талент-2012" быў удастоены калектыў "AVANTAGE" (МДКМ) за лепшую пастановачную працу "Мая краіна - Беларусь" (пастаноўка - Шчучко Таццяна Мікалаеўна і Коўтун Алена Дзмітрыеўна).

За час паездкі наш калектыў пабываў у сталіцах дзвюх краін: Рыга-Латвія і Стакгольм - Швецыя.

У кожнага месца - свая гісторыя. У Рызе азнаёміліся са старым горадам, дзіўнай архітэктурай розных стыляў ад готыкі да мадэрна: цэрквы Святога Якава, Св. Пятра, Дамаскін сабор, Дом чорнагаловых, рыжская Дума, Цэнтральны кірмаш і інш.

У Стакгольме - падкрэсленая строгасць і стрыманасць. У цэнтры горада азнаёміліся з каралеўскім палацам, шведскім парламентам, музеямі А. Нобеля, музеямі танца, сучаснага мастацтва і іншымі помнікамі культуры.

Удзел у Міжнародных конкурсах даюць нам новыя імпульсы для творчасці, натхнення, росту прафесійнага майстэрства, гонару за сваю родную Беларусь.

Валянціна Сяргееўна Навасёлава
|