27 красавіка 2012 года ў горадзе Любань, Мінскай вобласці, выкладчыкі і творчыя калектывы МДКМ прымалі ўдзел у рэгіянальным фестывалі-конкурсе музычнага мастацтва "Палескі трохкутнік-2012". Мерапрыемства праводзілася з удзелам дзіцячых музычных калектываў і сольных выканаўцаў дзіцячых музычных школ і дзіцячых школ мастацтваў.

Заснавальнікамі фестывалю-конкурсу сталі суседнія паміж сабой раёны ў прыграніччы трох абласцей:
- Аддзел культуры Любанскага райвыканкама (Мінская вобласць)
- Аддзел культуры Кастрычніцкага райвыканкама (Гомельская вобласць)
- Аддзел культуры Глускага райвыканкама (Магілеўская вобласць)
Школы-ўдзельнікі:
- ДУА «Любанская ДШМ»
- ДУА «Кастрычніцкая ДШМ»
- ДУА «Глуская ДШМ»
- ДУА «Лагойская ДШМ»
- ДУА «Уздзенская ДШМ»
- ДУА «Старадарожская ДШМ»
- ДУА «Валожынская ДШМ»
- ДУА «Урэчаская ДМШ»
Мэты і задачы правядзення фестывалю-конкурсу:
1. Развіццё і папулярызацыя навучання гульні на музычных інструментах; 2. Выяўленне і падтрымка таленавітых навучэнцаў; 3. Захаванне і развіццё формаў калектыўнага музіцыравання; 4. Удасканаленне тэорыі і методыкі навучання і выканальніцтва на музычных інструментах, абмен досведам; 5. Павышэнне прафесійнага педагагічнага і выканальніцкага майстэрства вучняў, настаўнікаў і канцэртмайстраў; 6. Актывізацыя культурных адносін паміж калектывамі школ мастацтваў раёнаў-суседзяў; 7. Умацаванне добрасуседскіх адносін паміж раёнамі-суседзямі.
Журы конкурсу: Старшыня журы - Глубочанка Васіль Міхайлавіч - прафесар Беларускага Дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кампазітар, выканаўца.
Члены журы:
- Пронскі Дзмітрый Генадзьевіч - старшыня цыклавой камісіі «Інструментальнае выканальніцтва (фартэпіяна)» аддзяленне «Мастацтва».
- Чарняўскі Андрэй Генадзьевіч - канцэртмайстар цыклавой камісіі "Інструментальная музыка» аддзялення «Народная творчасць».
- Дукава Нэлі Сяргееўна - выкладчык цыклавой камісіі "Мастацтва эстрады» заслужаны работнік Рэспублікі Адыгея.
- Савіч Аляксандр Андрэевіч - старшыня цыклавой камісіі "Баян-акардэон» аддзялення «Народная творчасць».
- Нікалаева Алеся Аляксандраўна - выкладчык цыклавой камісіі "Інструментальная музыка» аддзялення «Народная творчасць", Лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.
Конкурсныя праслухоўванні праходзілі ў канцэртна-творчай абстаноўцы, што спрыяла раскрыццю артыстызму і творчай індывідуальнасці канкурсантаў. На ўдзел у конкурсе былі пададзены заяўкі ад навучэнцаў па розных спецыяльнасцях, якія былі прадстаўлены ў наступных намінацыях:
• Намінацыя "сола" і "ансамбль", інструмент - фартэпіяна. • Намінацыя "сола", інструмент - струнныя народныя. • Намінацыя "сола", духавыя інструменты. • Намінацыя "вакал", сола - ансамбль. • Намінацыя "сола", інструмент - баян-акардэон. • Намінацыя "ансамбль".
Немалаважную ролю ў стварэнні прыемнай атмасферы на працягу конкурснага дня, мела база правядзення дадзенага мерапрыемства, ДУА «Любанская ДШМ». Новае памяшканне школы, тэхнічнае абсталяванне, інструментарый, усё гэта непасрэдным чынам адбілася на добрым уражанні ад правядзення фестывалю-конкурсу ў кожнага ўдзельніка: як членаў журы, так і саміх канкурсантаў і іх настаўнікаў.

Праграма фестывалю прадугледжвала і ўдзел нашага каледжа мастацтваў з канцэртам-прэзентацыяй. Гледачам быў прадстаўлены інфармацыйны экскурс аб нашай навучальнай установе і праведзены яркі канцэрт з удзелам нашых творчых калектываў: лаўрэат рэспубліканскага конкурсу, ансамбль «ARS VENTO» (кіраўнік Нікалаева А.А.), і лаўрэат міжнародных конкурсаў, ансамбль народных інструментаў «Вяснянка» ( кіраўнік Трамбіцкая В.С.).


Незгладжальнае ўражанне гэтак жа зрабіла творчае выступленне на гала-канцэрце старшыні журы: Глубочанка Васіля Міхайлавіча. Шырокай аўдыторыі слухачоў былі прадстаўлены наватарскія дасягненні кампазітарскай і выканальніцкай тэхнік В. Глубочанка, раскрытыя сучасныя тэндэнцыі ў развіцці баянна-акардэоннага выканальніцкага мастацтва.
Кульмінацыйным момантам музычнай падзеі з'явілася ўзнагароджанне удзельнікаў конкурсу, ў якім гучалі цёплыя словы ад прадстаўнікоў журы ў адрас усіх удзельнікаў, а пераможцам уручаліся ганаровыя граматы і памятныя прызы.


Па заканчэнні ўзнагароджання адбылося выступленне лаўрэатаў фестывалю-конкурсу. Пад завяршальныя гукі гімна фестывалю, гледачы і ўдзельнікі з добрым настроем і лёгкім сумам развіталіся адзін з адным, у надзеі на хуткую сустрэчу на наступным рэгіянальным фестывалі-конкурсе музычнага мастацтва "Палескі трохкутнік».

|